пн 11 апр 2005 Новости

Неўзабаве хакеісты зборнай Германіі перад пачаткам чэмпіянату свету ў Аўстрыі правялі ў другі таварыскі матч з камандай Швецыі.

Автор: editor2
І вось гэтым разам перамогу атрымалі шведскія хакеісты з лікам 3:2,шайбы закінулі: Фіцал, Бэнда, Сівізны, Нордгрэн, Хэдстрам. Дарэчы, што зборная Германіі ў сваім першым таварыскім матчы перамагла зборную Швецыі 2:0. Нагадаю, што ў чацвер беларуская нацыянальная дружына згуляе са зборнай Германіі ў Мінску. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

Тэніс

Автор: editor2
Нагэтым тыдні распачаўся буйны тэнісны турнір у Маямі. У мужчынскай яго частцы з асноўнай сеткі распачне выступленне беларус Максім Мірны. У першай гульні лёс звёў яго са шведам Ёнасам Б'ёркманам – партнёрам Мірнага ў парных спаборніцтвах на апошніх турнірах. Дарэчы, пераможца матча ў наступным раундзе сустрэнецца з іспанцам Томі РабрЭда. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

футбол

Автор: editor2
На думку былога нямецкага футбольнага арбітра Урса Маера УЕФА павіннадыскваліфікаваць галоўнага трэнера Чэлсі Жазэ Маурын'ю на матчы ¼-й фіналу Лігі чэмпіёнау супраць Баварыі. Толькі калі Маурын'ю не зможа кіраваць камандай з лавы запасных, ён адчуе цяжар пакарання за свае выказванні пасля матчу Чэлсі супраць Барселоны,- лічыць Маер. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі сёння споўнілася 14 гадоў.

Автор: editor2
22-гасакавіка 91-га года на ўстаноўчай рэспубліканскай канферэнцыі была створана гэта грамадская арганізацыя. 9-га сакавіка 92-га НАК быў прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасці часовага члена, а на 101-ай сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Манака, атрымаў афіцыйнае прызнанне і стаў паўнапраўным членам сусветнай алімпійскай сям'і. З таго часу Беларусь дэлегіруе на Алімпійскія гульні ўласную нацыянальную каманду. Дальше