пн 11 апр 2005 Новости

Выдадзена “Энцыклапедыя беларускага спорту”.

Автор: editor2
Яна падрыхтавана і выйшла ў свет у выдавецтве Беларуская энцыклапедыя. У аднатомнае выданне ўвайшло каля 5-ці тысяч артыкулаў, прысвечаных выдатным айчынным спартсменам, трэнерам і іх дасягненням. Акрамя таго энцыклапедыя ўтрымлівае інфармацыю аб спартыўных арганізацыях, навучальных і навуковых устаноў Беларусі. Энцыклапедыя беларускага спорту падрыхтавана пры падтрымцы спецыялістаў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

Рыхтуемся да Парыж-Дэкар.

Автор: editor2
Беларускі экіпаж каманды “Флексгруп” Сяргей Шкель – Антанас Юкнявічус — працягвае барацьбу на другім этапе кубка свету па Раллі-Рэйдах у Тунісе. Учора на 6-м этапе раллі працягласцю 441 кіламетр, наш экіпаж заняў самае высокае для сябе месца ў Тунісе—27-е. А ў агульным заліку Шкель і Юкнявічус знаходзяцца на 22-й пазіцыі, і прайграюць лідэрам 9 гадзін 49 хвілін. Сёння праходзіць апошні этап Раллі, працягласцю 392 кіламетры. Барацьбу працягваюць 48-м экіпажаў на аўтамабілях, а стартавалі нагадаю 85-ць. Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

Заўтра будуць згуляны два паўторныя матчы чвэрцьфіналу футбольнай лігі чэмпіёнаў.

Автор: editor2
Зноў ў італьянскім дэрбі пазмагаюцца Інтэр і Мілан. Нагадаю, што першыматч скончыўся перамогай Мілана 2-0. Нямецкая Баварыя прыме англійскі Чэлсі. Тыдзень таму Чэлсі выйграў з лікам 4-2. Дарэчы нападаючы "Баварыі" Клаўдыё Пісаро будзе гатовы выйсці на поле 12 красавіка ў адказным матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць "Чэлсі". Па словах перуанца, ён поўнасцю аднавіўся пасля траўмы і адчувае сябе выдатна. Таксама зможа згуляць партнёр Пісаро па атацы галандзец Рой Макай. Нагадаем, што абодва нападаючых прапусцілі першы матч, у якім мюнхенскі Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

У межах 31-га тура футбольнага чэмпяінату Іспаніі быў згуляны прынцыповы паядынак паміж Рэалам і Барселонай.

Автор: editor2
На 6-й і 19-й хвілінах вызначыліся Зідан і Раналда, і Рэал павёў ў ліку 2-0. Аднак праз 8 хвілін Самуэль Это’О адыграў адзін мяч. Але напрыканцы першага тайма Раўль і ў другой палове сустрэчы Оўэн—забілі два галы і забяспечылі каралеўскаму клубу перамогу. Дакладны ўдар Ранальдзіньё на 72-й хвіліне ўжо нічога не вырашаў—перамога Раэла 4-2. У выніку адрыў паміж Барселонай і Рэалам у турнірнай табліцы скараціўся да 6-ці ачкоў. Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

Сёння міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ўвяла ў дзеянне правіла для спартсменаў, якія змянілі грамадзянства.

Автор: editor2
Цяпер яны змогуць выступаць за сваю новую краіну толькі праз 3 гады пасля таго, як апошні раз прадстаўлялі сваю былую Радзіму. Афіцыйна новае правіла будзе зацверджана на кангрэсе міжнароднай федэрацыі ў жніўні гэтага года. У працэсе абмеркавання перыяд у 3 гады можа быць зменшаны на 12 месяцаў. Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

Адбыліся матчы 4-га тура ў футбольным чэмпіянаце Расіі.

Автор: editor2
Лакаматыў перамог Рубін 1-0, а Дынама з такім жа лікам Сатурн. Том нанесла паражэнне Зеніту 2-0. ЦСКА разграміў Крылы-Саветаў 5-0. Амкар і Масква згулялі у нічыю 0-0, Аланья і Шыннік—1-1. З аднолькавым лікам 0-1 Церак прайграў Тарпеда, а Растоў—Спартаку. Турнірная табліца. Зеніт, Тарпеда і Дынама маюць па 9 ачкоў. На рахунку ЦСКА і Лакаматыва—па 8-м ачкоў. Дальше
пн 11 апр 2005 Новости

Неўзабаве хакеісты зборнай Германіі перад пачаткам чэмпіянату свету ў Аўстрыі правялі ў другі таварыскі матч з камандай Швецыі.

Автор: editor2
І вось гэтым разам перамогу атрымалі шведскія хакеісты з лікам 3:2,шайбы закінулі: Фіцал, Бэнда, Сівізны, Нордгрэн, Хэдстрам. Дарэчы, што зборная Германіі ў сваім першым таварыскім матчы перамагла зборную Швецыі 2:0. Нагадаю, што ў чацвер беларуская нацыянальная дружына згуляе са зборнай Германіі ў Мінску. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

Тэніс

Автор: editor2
Нагэтым тыдні распачаўся буйны тэнісны турнір у Маямі. У мужчынскай яго частцы з асноўнай сеткі распачне выступленне беларус Максім Мірны. У першай гульні лёс звёў яго са шведам Ёнасам Б'ёркманам – партнёрам Мірнага ў парных спаборніцтвах на апошніх турнірах. Дарэчы, пераможца матча ў наступным раундзе сустрэнецца з іспанцам Томі РабрЭда. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

футбол

Автор: editor2
На думку былога нямецкага футбольнага арбітра Урса Маера УЕФА павіннадыскваліфікаваць галоўнага трэнера Чэлсі Жазэ Маурын'ю на матчы ¼-й фіналу Лігі чэмпіёнау супраць Баварыі. Толькі калі Маурын'ю не зможа кіраваць камандай з лавы запасных, ён адчуе цяжар пакарання за свае выказванні пасля матчу Чэлсі супраць Барселоны,- лічыць Маер. Дальше
вт 22 мар 2005 Новости

Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі сёння споўнілася 14 гадоў.

Автор: editor2
22-гасакавіка 91-га года на ўстаноўчай рэспубліканскай канферэнцыі была створана гэта грамадская арганізацыя. 9-га сакавіка 92-га НАК быў прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасці часовага члена, а на 101-ай сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Манака, атрымаў афіцыйнае прызнанне і стаў паўнапраўным членам сусветнай алімпійскай сям'і. З таго часу Беларусь дэлегіруе на Алімпійскія гульні ўласную нацыянальную каманду. Дальше