ср 3 мар 2010 Новости

Лявон Вольскі прэзентуе альбом на вершы беларускіх класікаў

Лявон Вольскі прэзентуе альбом на вершы беларускіх класікаў

23 сакавіка Лявон  Вольскі прэзентуе  ў тэатры імя  Янкі Купалы сольны  альбом "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту – вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст. 

На дыску  будзе 12 песень, напісаных на вершы  розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна  Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка  Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма  Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. 

"Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, – распавядае Лявон Вольскі. – Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў – гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш "Немец". Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект". 

Час знайшоўся  ў 2009 годзе, калі "N.R.M." і "Крамбамбуля" разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў. 

"Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, – прызнаецца ён. – А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую". 

23 сакавіка ў тэатры  імя Я.Купалы Лявон  Вольскі з прэзентацыяй  альбому "Белая яблыня грому". Пачатак – 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт soundline.by.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
Image CAPTCHA
Введите символы с картинки, соблюдая верхний/нижний регистр