вс 29 мая 2005 Новости

А можа чакаць лакаўт у расійскай супер-лізе?

Автор: editor2
На пасяджэнні калегіі расійскай хакейнай суперлігі прынята палажэнне, паводле якога клуб не мае права адлічваць хакеіста менш чым за 10 дзён да заканчэння заявачнага або дазаявачнага перыяду. "Гэта абароніць інтарэсы ігракоў, а то ў нас былі выпадкі, калі каманда адлічвала хакеіста ў апошні дзень дазаявачнай кампаніі, і ён фактычна заставаўся без працы", – адзначыў віцэ-прэзідэнт ПХЛ Уладзімір Шалаеў. Акрамя таго, прадстаўнікі клубаў пагадзіліся, што "вайна кашалькоў" не абяцае расійскаму хакею нічога добрага, і каб не пайсці шляхам НХЛ, вырашана абмежаваць рост зарплаты хакеістаў. Дакладныя лічбы будуць зацверджаны пазней.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
Image CAPTCHA
Введите символы с картинки, соблюдая верхний/нижний регистр