ср 18 мая 2005 Новости

Аляксандр Буйкевіч перамог чэмпіёна Алімпійскіх гульняў – 2004

Автор: editor2
Беларускі шабліст вызначыўся на гэтых спаборніцтвах на стадыічвэрцьфіналу, калі яго сапернікам быў грозны італьянец. Перамога над ім была не толькі прэстыжная, але і давала магчымасць узяць рэванш за паражэнне ў Афінах лідэра нашых шаблістаў Дзмітрыя Лапкеса. Тады менавіта Альда Мантана спыніў беларуса на шляху да п'едэстала гонару. У выніку ў Лапкеса чацвёртае месца. Дарэчы, алімпійскага чэмпіёна 2004 года ў свой час трэніраваў Віктар Сідзяк. А у паўфінале фартуна ад Буйкевіча адвярнулася. Ён прайграў тытулаванаму расіяніну Станіславу Пазднякову, які і выйграў спаборніцтвы. Наш фехтавальшчык у выніку стаў трэцім. Яшчэ адзін раз Аляксандр Буйкевіч разам са сваімі таварышамі Дзмітрыем Лапкесам, Федарам Неміровічам і Валерам Прыёмкам падняўся на п'едэстал гонару пасля камандных спаборніцтваў, калі яны заваявалі сярэбраныя ўзнагароды.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
Image CAPTCHA
Введите символы с картинки, соблюдая верхний/нижний регистр