пн 16 июл 2007 Новости

Zigzag анансуе новы альбом

Автор: puls2203

Чатыры гады таму беларуская альтэрнатыўная музычная сцэна зрабіла абсалютна новы і незвычайны зігзаг у сваім развііцці. Бо менавіта тады, дзякуючы творчай ініцыятыве мінчука Ігара Загумёнава, нарадзіўся своеасаблівы праект пад назвай ZIGZAG. Песні гурта запомніліся аматарам добрай музыкі тэматычнай і стылёвай разнастайнасцю, прафесійнымі аранжыроўкамі і цікавымі кліп-версіямі, якія часта дэманстраваліся на музычных тэлеканалах.

І вось музыканты падрыхтавалі чарговы сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў – новы дыск "Тры расейскія літары!!!", які будзе ўпершыню прэзентаваны ўжо зусім хутка – на знакамітым фестывалі “Басовішча” ў Польшчы, удзельнікам якога з’яўляецца гурт ZIGZAG.

Калі першы альбом “Bionic@” быў канцэптуальным, і песьні пісаліся адмыслова для яго, то другі дыск уяўляе сабой зборнік трэкаў, запісаных за апошні час. А ў гэты пэрыяд ZIGZAG прымаў удзел у разнастайных праектах, складанках, трыбьютах. Большасць песень новага дыску ўжо выходзіла на зборніках: "Варта Вежы Багоў, Tribute to Gods Tower"(БМАgroup, 2005), “Жыць для Беларусі. Ларыса Геніюш” (БМАgroup, 2005), "Прэм'ер Тузін 2006" (West-records, 2006), “Першы Інтэрнацыянал" (VIGMA, 2006)”, "Песьні з-за кратаў. Сяргей Новік-Пяюн" (БМАgroup, 2007). Таксама ў дыск ўвайшлі некалькі старых песень, перазапісаных па-новаму. Адны з іх былі перакладзеныя на ангельскую мову і рэмікшыраваны, дзякуючы чаму паспяхова ратыруюцца на мінскіх радыёстанцыях. Іншыя, наадварот, захавалі беларускую мову і займелі больш экстрымавае гучанне. Некалькі песень, у тым ліку і “цяжкая версія” “Кастрычніку” былі перазапісаныя ў Швэцыі па ініцыятыве прадзюсараў Паўло Мурга і Йохана Фалкенберга.

Пры запісе трэкаў, якія ўвайшлі ў новы дыск, таксама ўдзельнічала шмат вядомых музыкантаў: Піт Паўлаў, Валік Грышко, Сяргей Анцішын, Павел Аракелян, Аляксандр Каліноўскі, Кастусь Трамбіцкі, DJ Frix.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
Image CAPTCHA
Введите символы с картинки, соблюдая верхний/нижний регистр